- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Агонь памяці

Навучэнцы і педагогі сярэдняй школы № 3 Ашмян у рамках абласнога патрыятычнага марафону “Моладзь памятае…” абвясцілі адваротны адлік часу да Дня Вялікай Перамогі.

 

Члены вучнёўскага самакіравання, актывісты ГА “БРПА” прапанавалі запаліць “Агонь памяці” ля памятнай сцяны ў двары школы і падтрымліваць яго на працягу 75 дзён.

Агонь будзе гарэць як сімвал падзякі падрастаючага пакалення загінулым героям.

Галоўная задача марафону – захаваць гістарычную памяць і пераемнасць пакаленняў. Для нас гэта не проста справа, гэта святы абавязак перад памяццю тых, хто аддаў за нас сваё жыццё.

Данута ЯНЦЭВІЧ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце сярэдняй школы № 3 Ашмян

Поделиться ссылкой: