Доўгі шлях да Перамогі

- 6:43ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне – найважнейшая падзея ў гісторыі, вялікі подзвіг савецкага народа. У нашай навучальнай установе было запланавана і праведзена шмат мерапрыемстваў, прысвечаных 75-годдзю Перамогі.

 

Актыўны ўдзел прынялі навучэнцы, педагогі і бацькі ў конкурсе «Салют Перамогі». У цэнтры дзейнічала выстава сумесных работ «Мы памятаем». Са старшакласнікамі правялі два цікавых мерапрыемствы: конкукрс патрыятычнай песні (сумесна з бацькамі) і паэтычную гасцёўню «Вершы пра вайну». Для бацькоў былі прадстаўлены стэнды гістарычных падзей: «2020 год – год памяці і славы», «Доўгі шлях да Перамогі», «75 мірных гадоў. Беларусь памятае».

Педагогі сумесна з выхаванцамі дашкольнай групы вырабілі кампазіцыі «Дрэва Славы» і «Сямейны альбом». І як вынік, ва ўстанове створаны міні-музей з галоўным экспанатам – інсталяцыяй «Ты выжыў, салдат!».

Наша задача – захаваць памяць пра подзвіг народа, які сваім адзінствам, працавітасцю і згуртаванасцю, любоўю да Радзімы забяспечыў нам свабоду, мір, незалежнасць. Мы памятаем сваю гісторыю, ганарымся ёю і даносім дзецям!

Ларыса БАБРОЎСКАЯ,
выхавальнік дашкольнай групы ЦКРНіР Навагрудскага раёна

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.