- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Тыдзень казак

З мэтай фарміравання ўяўленняў пра дабро і зло, дружбу і здраду, адвагу і баязлівасць выхаванцы ясляў-сада № 10 Навагрудка акунуліся ў чароўны свет казак. Менавіта казкі ў даступнай форме тлумачаць дзіцяці, што такое добра і дрэнна.

Дзеці любяць не толькі чытаць казкі, але і паказваць іх, складаць і маляваць. Таму тыдзень казак прайшоў вельмі насычана і цікава. Дзеці з вялікім задавальненнем гулялі ў рухомыя і сюжэтна-ролевыя гульні па казках, пераўвасабляліся ў персанажаў, перажываючы падзеі, змагаючыся са злом і заўсёды выказваючы гатоўнасць прыйсці на дапамогу слабаму.

Завяршыўся тыдзень казак віктарынай, дзе дзеці змаглі прымяніць свае веды, атрыманыя на занятках, адказаць на пытанні, звязаныя з казкамі, адгадаць мелодыі з мультфільмаў, пагуляць у казачныя эстафеты і, вядома, атрымаць прыз.

Людміла ДАВІДОВІЧ,
педагог-псіхолаг ясляў-сада  № 10 Навагрудка

Поделиться ссылкой: