Квітней, школьны сад!

- 10:31ГОМЕЛЬЩИНА, Регионы

Гэтай вясной навучэнцы Чырванаборскага дзіцячага сада – сярэдняй школы сталі ўдзельнікамі праекта другаснай занятасці школьнікаў, што фінансуецца ўпраўленнем па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Жыткавіцкага райвыканкама.

Да 75-годдзя Вялікай Перамогі дзеці разбілі на тэрыторыі школы фруктовы сад з 50 саджанцаў пладовых дрэў. У школьным садзе растуць не толькі яблыні і грушы, але і слівы, чарэшні, кусцікі чорнай парэчкі. Да значнай даты – вялікая справа; і пладамі яе, у прамым і пераносным сэнсе, будзе карыстацца не адно пакаленне.

Займаліся такой высакароднай справай навучэнцы 8–9-х класаў. Пасадзіць дрэва – не самая простая задача. Неабходныя пэўныя веды і навыкі: на якім узроўні павінна быць заглыблена каранёвая шыйка, як размясціць дрэўца адносна паўночнага і паўднёвага боку, глыбіня пасадачнай ямы, склад глебы, угнаенні. Шмат чаму навучыліся вучні пад кіраўніцтвам намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце Ірыны Мікалаеўны Мышкавец, якая і займалася арганізацыяй гэтага праекта. А вось абрэзка, фарміраванне кроны, падкормкі і паліў – гэта ўсё яшчэ наперадзе. З году ў год маладыя саджанцы будуць патрабаваць увагі і клопату цяперашніх школьнікаў, пакуль стануць сапраўдным квітнеючым садам вясной і парадуюць смачнымі пладамі восенню. Менавіта вясновае красаванне і восеньскі ўраджай будуць заўсёды ў поле зроку ўсіх школьных жыхароў.

Сад зручна размешчаны: добра праглядаецца з вокнаў амаль усіх кабінетаў школы. Я таксама лаўлю сябе на тым, што стаю ля акна і разглядаю новых насельнікаў школьнага двара.

Таццяна ТАЧЫЛА,
настаўнік Чырванаборскага дзіцячага сада сярэдняй школы Жыткавіцкага раёна

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий