Пад такой назвай прайшоў трыбунарый у групе падоўжанага дня Паляцкішскай сярэдняй школы Воранаўскага раёна.
Выхаванцы былі падзелены на тры групы. Заданне першай групы (вучні 1-га класа) – намаляваць малюнак “Сям’я. Як грэе душу гэтае слова!” і даказаць, што іх сям’я самая лепшая. Вучням 2–3-га класаў на “кропельках” трэба было намаляваць свою сям’ю: “Кропелек шмат, а разам рака. Мама, тата, брат і я – разам сям’я”, напісаць выказванне “Я хачу, каб мая сям’я…”
Цяжэйшае заданне атрымалі вучні 4-га класа. Ім неабходна было даказаць, што сям’я – самае цудоўнае, што ёсць у чалавека. Шмат было цікавых выказванняў дзяцей на тэмы: “Што для вас азначае слова “сям’я”, “Чаму вы лічыце, што ваша сям’я самая лепшая”. Цікава адказаў вучань 1-га класа Кірыл Тышкевіч: “Я лічу, что мая – самая лепшая таму, што калі тата прыходзіць з работы, заўсёды мяне абдымае, а мама ніколі на мяне не крычыць і ласкава называе “сынулька”.
Эрык Дзюк падабраў шмат вершаў пра сям’ю, што стала яшчэ адным доказам таго, што сям’я – шчасце, радасць.
Памятайце: галоўнае ў жыцці – гэта сям’я! Кар’ера не чакае цябе дома, грошы не вытруць слёзы, а слава не абдыме, каб супакоіць.
Святлана ВАЙЦЯХОЎСКАЯ,
выхавальнік групы падоўжанага дня
Паляцкішскай сярэдняй школы Воранаўскага раёна