19 мая ў Беларусі традыцыйна адзначаецца Дзень піянерскай дружбы. Беларускія піянеры з’яўляюцца захавальнікамі і прадаўжальнікамі піянерскіх традыцый і рытуалаў. Гэта вахты памяці, святочныя лінейкі, кастры, акцыі па зборы металалому і макулатуры, валанцёрскі і цімураўскі рух.
У нашай установе да гэтай даты прымеркавана шмат мерапрыемстваў. Гэта турыстычны злёт, піянерскія гульні і спаборніцтвы, абавязкова – касцёр, дзе гучаць піянерскія песні і вершы.
Піянеры ўстановы да гэтага свята сабралі матэрыялы, фотаздымкі і зрабілі летапіс піянерскай дружыны з пачатку 1968 года. Вядзецца падрыхтоўка да святочнай лінейкі і канцэртнай праграмы “Піянерскія таленты”, дзе ў сяброўскіх абставінах прагучаць словы віншаванняў сучасным піянерам і ветэранам піянерскага руху.
Рабоце з піянерамі надаецца вялікая ўвага на працягу ўсяго навучальнага года. У доказ таму шмат дасягненняў нашай піянерскай дружыны імя Валодзі Шчарбацэвіча: ІІ месца ў раённым этапе рэспубліканскай гульні “Дабрадзел”, удзел у міжнародных спаборніцтвах па роуп-скіпінгу “На спорце”, ІІ месца ў раённым этапе рэспубліканскага конкурса “СуперТройка”. Самым вялікім дасягненнем нашай дружыны стала ІІ месца ў абласным этапе рэспубліканскага фестываля-конкурсу “Аганёк збірае сяброў” у намінацыы “Плац-канцэрт”.
Гэтых дасягненняў не было б без прафесійнага кіраўніцтва нашага педагога-арганізатара Тамары Іванаўны Мацкевіч, якая займаецца гэтай работай доўгія гады. Не так даўно яна заняла ІІІ месца ў конкурсе “Суперважаты”. З ёй не сумна ні акцябратам, ні піянерам. У нашых дзяцей цікавае і змястоўнае піянерскае жыццё.
Валянціна ДУНАЙ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Уселюбскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Навагрудскага раёна