Каб удакладніць уяўленні пра сям’ю і пашырыць веды пра блізкіх сваякоў, выхаванцы рознаўзроставай № 2 групы вучыліся “будаваць” генеалагічнае дрэва сям’і.
З задавальненнем і энтузіязмам кожны выхаванец “вырошчваў” сваё дрэва: простым алоўкам абводзіў на лісце паперы сваю руку, ствол і галінкі дрэва, затым выразаў сваю далоньку.
Пры афармленні лісця дзеці праявілі фантазію, і яно атрымалася рознай формы. На лісточках дзеці намалявалі сваіх родных і сябе, а затым прымацавалі на сваё дрэва. На працягу выканання работ, выхаванцы расказвалі пра сваіх блізкіх, пра тых, хто праяўляе да іх сваю любоў і клопат.
Вось якія прыгожыя дрэвы атрымаліся ў нашых дзяцей!
Выконваючы аплікацыю, дзеці адчулі, якая моцная, клапатлівая і добрая іх сям’я.
Работы дзяцей размясцілі ў кутку для бацькоў. Бацькі з цікавасцю іх разглядалі: дзівіліся, смяяліся, можа нават і бянтэжыліся, але кожны для сябе разумеў, што калі ў чалавека ёсць сям’я, яе трэба шанаваць і берагчы.
Святлана МІХАЛКЕВІЧ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі Нягневіцкага ДЦРД Навагрудскага раёна