Пасланні дабрыні

- 13:02ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Гісторыя сярэдняй школы № 5 Смаргоні налічвае ўжо больш за 30 гадоў. Школа шануе свае традыцыі, памятае пра ветэранаў педагагічнай працы, якія з’яўляюцца дастойным прыкладам цяперашнім навучэнцам і педагогам.

Нашы ветэраны – заўсёды жаданыя госці на школьных святах: Дзень ведаў, Дзень настаўніка, 8 Сакавіка, Апошні званок. Вучні разам з педагогамі выказваюць ім словы ўдзячнасці за шматгадовую, добрасумленную працу, за вопыт, дабрыню і мудрасць.

Стала добрай традыцыяй у нашай школе дапамагаць пажылым людзям. Навучэнцы падтрымліваюць з імі сувязь, наведваюць, аказваюць пасільную дапамогу ва ўборцы, дастаўцы прадуктаў харчавання, медыкаментаў і вырашэнні іншых гаспадарчых праблем.

Вучні другіх класаў не засталіся ўбаку. Зусім нядаўна яны сталі акцябратамі, таму палічылі сваім абавязкам падтрымаць настаўнікаў-ветэранаў. Для іх вучні вырабілі сувеніры з пажаданнямі здароўя, бадзёрасці і аптымізму. Вельмі стараліся пісаць прыгожа і без памылак. Педагогі набылі неабходныя прадукты і ў кожны пакет паклалі вырабы сваіх выхаванцаў. Вось такі сюрпрыз чакаў нашых ветэранаў каля дзвярэй іх кватэр.

Мы ўпэўненыя, што такія “візіты дабрыні” паўторацца яшчэ не раз. Стварыць маленькі цуд, падзяліцца цяплом з людзьмі – так проста. Любая, нават самая нязначная, добрая справа робіць свет лепшым.

Таццяна ОГАР,
настаўнік пачатковых класаў сярэдняй школы № 5 Смаргоні

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий