“ДАшкольнікі Смаргоні” – сеткавая супольнасць па арганізацыйна-метадычным суправаджэнні педагогаў, якая аб’ядноўвае педагогаў дашкольнай адукацыі Смаргонскага раёна.
За апошнія гады ўстановы дашкольнай адукацыі перайшлі на якасна новы ўзровень у падыходах да выкарыстання інфармацыйных тэхналогій. Усё большая колькасць педагогаў ужывае інфармацыйныя тэхналогіі ў сваёй практыцы: стварэнне прэзентацый, падрыхтоўка да заняткаў, педсаветаў, метадычных семінараў, распрацоўка дыдактычных матэрыялаў і г. д.
Метадычная работа па павышэнні ІКТ-кампетэнтнасці педагагічных работнікаў дашкольнай адукацыі Смаргонскага раёна ажыццяўляецца з дапамогай эфектыўнага выкарыстання рэсурсаў сеткі інтэрнэт. З мэтай арганізацыйна-метадычнага суправаджэння, бесперапыннай адукацыі і самаадукацыі педагогаў арганізавана сеткавая супольнасць арганізацыйна-метадычнага суправаджэння «ДАшкольнікі Смаргоні».
«ДАшкольнікі Смаргоні» – гэта закрытая супольнасць, у якой на гэты момант 129 педагогаў. Сеткавая супольнасць спрыяе стварэнню ў раёне адзінай інфармацыйнай адукацыйнай прасторы для педагогаў дашкольнай адукацыі. У межах супольнасці кіраўнікі і педагогі ўстаноў дашкольнай адукацыі маюць магчымасць прафесійна ўзаемадзейнічаць, атрымліваць актуальную інфармацыю, выказваць сваё меркаванне.
У сакавіку-маі з выкарыстаннем сеткавай супольнасці «ДАшкольнікі Смаргоні» былі арганізаваны пасяджэнні метадычных фарміраванняў для педагогаў дашкольнай адукацыі. Педагогі актыўна ўзаемадзейнічалі, знаёміліся з вопытам работы калег, практычнымі і дыдактычнымі матэрыяламі. Такая форма арганізацыі сумеснай работы з выкарыстаннем дыстанцыйных форм метадычнага суправаджэння дзейнасці педагогаў спрыяе ўдасканаленню іх прафесійнага майстэрства, укараненню ў практыку метадаў і прыёмаў арганізацыі адукацыйнага працэссу, сучасных педагагічных тэхналогій.
Ірына ШАПУЦЬКО,
метадыст Смаргонскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета