Дзякуй за шчасце вучыцца ў вас

- 10:16ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

 

Школа – гэта пачатак пачаткаў. Яна, як ніхто і нішто іншае, ператварае чалавека ў асобу. Менавіта тут мы пачынаем раскрывацца, рабіць першую годную заяўку пра сябе. Школа – гэта першы крок да самастойнага жыцця.

Наш клас ступіў у новы, нязведаны свет у 2009 годзе. Тады мы думалі, што 11 гадоў – гэта вельмі доўга. Мы не падазравалі, якія таленавітыя, добрыя і шчырыя людзі сустрэнуцца на нашым шляху. Таццяна Міхайлаўна Кароль, Вольга Іванаўна Пачук, Таццяна Уладзіміраўна Бандарэнка і ўсе-ўсе нашы настаўнікі-прадметнікі… Дарагія нашы настаўнікі, дзякуй вам за нашы вясёлыя школьныя гады, за наша шчаслівае дзяцінства!

Школа № 7 стала для нас другім домам, бо менавіта з ёй непарыўна звязаны ўсе нашы дзіцячыя мары, перажыванні і першыя сур’ёзныя імкненні. Школа дала нам верных сяброў. Дзякуючы настаўнікам цяпер мы можам выбраць свой далейшы жыццёвы шлях, бо яны далі нам веды, якія дапамогуць яго прайсці.

На школьным шляху было нямала цяжкасцей, якія прымушалі нас стаць больш сур’ёзнымі і больш цярплівымі. А цяпер усе гэтыя праблемы сышлі ў мінулае і ператварыліся ў светлыя ўспаміны. І засталася толькі падзяка школе і, вядома ж, бясконцая ўдзячнасць настаўнікам за тое, што дапамаглі нам пераадолець гэтыя перашкоды і зрабілі нас мацнейшымі.

Толькі цяпер, калі ўжо прыйшла пара расставацца з нашай школьнай сям’ёй, мы цалкам зразумелі, якім падарункам, а не пакараннем быў ваш строгі кантроль. Цяпер нам таксама стала зразумела, што разам са свабодай прыходзіць і велізарная адказнасць. Вядома, цяпер нам будзе вельмі не хапаць вашых парадаў, вашых добрых слоў і вашай шчырай усмешкі. Але якую б прафесію мы ні абралі, заўсёды будзем памятаць, што вы вучылі нас у любой сітуацыі, у першую чаргу, заставацца годнымі людзьмі.

Дарагія настаўнікі, хай любоў вашых будучых вучняў сагравае вас, як нас сагравалі вашы ласкавыя позіркі. Бо вучыцца ў нашай сёмай школе, вучыцца ў вас – гэта шчасце!

Вучні 11 класа
сярэдняй школы № 7 Смаргоні

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий