Пажарная бяспека ў дзіцячым садзе

- 7:31ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Працэнт пажараў з-за дзіцячых свавольстваў з агнём даволі высокі, і часта наступствы такіх пажараў трагічныя. Менавіта таму тэма пажарнай бяспекі была абрана для правядзення занятку ў сярэдняй групе № 3 Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка.

Мэтай занятку было пашырыць уяўленні дзяцей пра агонь, навучыць выконваць правілы пажарнай бяспекі, расказаць пра нялёгкую працу пажарных, пра тое, як паводзіць сябе, калі здарыцца пажар.

Дзеці з цікавасцю адгадвалі загадкі, успаміналі па схемах правілы пажарнай бяспекі, выбіралі прадметы, патрэбныя пажарнаму для працы. Напрыканцы занятка кожны з дзяцей выканаў аплікацыю “Пажарная машына”. З аплікацый дзяцей была створана невялічкая выстава.

Кацярына БУІНСКАЯ,
педагог сацыяльны Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий