Рэчыва з хатняй аптэчкі

- 1:03ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Заяц больш за ўсё ў жыцці баіцца ваўка, мыш – ката, а падрапаныя дзеці – ёду. А вось навучэнцы 1 “Г” класа сярэдняй школы № 5 Смаргоні не баяцца, а зацікавіліся, адкуль бярэцца ёд, як яго здабываюць, для чаго ён патрэбны. Так з’явіўся даследчы праект “Загадкі ёду”.

Аказваецца, ёд – галоўнае “паліва” для шчытападобнай залозы. Яго трэба трохі. На працягу ўсяго жыцця чалавеку дастаткова чайнай лыжкі.

Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС многія людзі адчуваюць ёдадэфіцыт. Мы даведаліся, якія прадукты ўтрымліваюць ёд, пазнаёмілі з імі іншых дзяцей, стварыўшы выставу малюнкаў і газету. А яшчэ з дапамогай бацькоў і настаўнікаў прыдумалі настольныя гульні.

Мы цяпер ведаем, што праблему ёдадэфіцыту можна вырашыць, ужываючы ёдаваную соль. Гэтак жа запас ёду можна папоўніць лекавымі прэпаратамі.

З дапамогай ёду дзеці правялі шмат цікавых эксперыментаў: “Знайдзі крухмал”, “Абесколерванне ёду”, “Сакрэтнае пасланне”, “Ёд і рыбкі”.

У выніку працы навучэнцы даведаліся шмат новага пра асаблівасці ёду, яго ўласцівасці; вызначылі, ці ёсць недахоп ёду ў вучняў класа з дапамогай ёднай сеткі.

А зараз свае веды яны могуць прымяняць у жыцці і дзяліцца імі з іншымі людзьмі.

Надзея ШПАКОЎСКАЯ,
настаўнік пачатковых класаў сярэдняй школы № 5 Смаргоні

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий