- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Падарожжа на птушыны дворык

 

 

Наступіла доўгачаканае лета з яснымі сонечнымі дзянькамі. Для таго каб знаходжанне дзяцей у летні перыяд на вуліцы было цікавым і пазнавальным, выхавальнікі сярэдняй групы ясляў-сада № 10 Навагрудка стварылі на тэрыторыі дзіцячага сада экалагічны аб’ект Птушыны дворык.

Наведванне “Птушынага дворыка” спрыяе фарміраванню ў дзяцей уяўленняў пра хатніх птушак і асяроддзе пражывання, пра тое, якую карысць яны прыносяць чалавеку, выхоўвае добразычлівае, клапатлівае стаўленне да птушак. Тут можна не толькі паглядзець на хатніх птушак, але і пагуляць у гульні: дыдактычныя (“Адгадай па апісанні”, “Чыя мама, чый малыш?”, “Хто чым харчуецца?”), рухомыя (“Птушкі лётаюць”, “Верабейчыкі і аўтамабіль”, “Ліса ў куратніку”), а таксама разгадаць загадкі, паслухаць вершы, пагутарыць.

Наведаць “Птушыны дворык” і даведацца шмат новага, цікавага пра хатніх птушках змогуць дзеці ўсіх узростаў.

Таццяна РАДЗІЕЎСКАЯ,
выхавальнік ясляў-сада № 10 Навагрудка

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ