- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Чароўная краіна “Алімпіёнік”

 

 

Ура! Мы адкрыліся! На 18 дзён летнік “Алімпіёнік” сярэдняй школы № 7 Смаргоні ператварыўся ў казачную краіну, па якой удзельнікі змогуць падарожнічаць. Кожны дзень будзе праходзіць у пэўнай тэматыцы, выхаванцы пазнаёмяцца са звычаямі той краіны, у якую трапяць.

Першы дзень змены не стаў выключэннем, быў насычаным і запамінальным. Пачаўся ён з арганізацыйнага збору і інструктажу па тэхніцы бяспекі: школьнікі ўзгадалі правілы бяспечных паводзін у час адпачынку ў лагеры і ў перыяд канікул у цэлым.

Падчас правядзення аперацыі “Утульнасць” выхаванцы падрыхтавалі атраднае месца, прыдумалі назву атрада і дэвіз, размеркавалі паміж сабой абавязкі, аформілі дошку для інфармацыі.

Цікава і з карысцю прайшла гульнявая праграма “Казачнае падарожжа па правах дзіцяці”. Інструктар фізічнага выхавання правёў з выхаванцамі лагера рухомыя гульні “Вуда”, “Чай-чай-выручай”, “Хвосцікі”. Старэйшыя вучні правялі спаборніцтвы па настольным тэнісе. У другой палове дня ўсе дзеці прынялі ўдзел у выпуску атраднай газеты “Добры дзень, Алімпіёнік!”.

І гэта толькі пачатак… Далей будзе яшчэ цікавей!

Вольга РОГАЧ,
педагог-арганізатар сярэдняй школы № 7 Смаргоні

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ