- МАГІЛЁЎШЧЫНА, Рэгiёны

Вартыя павагі правілы руху

 

 

Каб летні адпачынак пакінуў прыемныя ўражанні і ўспаміны, выхавальнікі прышкольнага аздараўленчага лагера Сонейка сярэдняй школы № 4 Клімавіч вырашылі нагадаць дзецям пра тое, як трэба сябе паводзіць, каб адчуваць сябе ў бяспецы на вуліцах горада. У рамках Дня юнага інспектара дарожнага руху яны правялі ў лагеры конкурсна-гульнявую праграму Правілы руху вартыя павагі.

Выхавальнік Марына Іванаўна Ісачанка і выхаванцы адправіліся ў падарожжа ў чароўную Школу дарожных навук. Успомніць правілы дарожнага руху дзецям дапамагла гульня “Даскажы слоўца”. А каб не здарылася бяды, дзеці разам з педагогам паўтарылі, якія існуюць знакі дарожнага руху і што яны абазначаюць, згуляўшы ў гульню “Забараняецца – дазваляецца”. У конкурсе “Загадкі” дзецям трэба было не толькі адгадаць загадкі, але і ўспомніць, якія бываюць пераходы; як трэба абыходзіць аўтобус пры пераходзе праз дарогу і чаму; з якога ўзросту можна выязджаць на веласіпедзе на праезную частку; як правільна пераходзіць праезную частку; якія святлафоры называюць гукавымі і для каго яны прызначаны і інш.

Каб праверыць, як удзельнікі засвоілі правілы дарожнага руху, была праведзена гульня “Это я, это я, это все мои друзья”. Акрамя таго, дзецям было прапанавана праглядзець серыю мультфільмаў “Урокі цётачкі Савы” пра бяспечныя паводзіны на дарогах.

Выконваючы няхітрыя правілы дарожнага руху, дзеці з карысцю правядуць час, а сонца, паветра і вада сапраўды стануць для іх лепшымі сябрамі.

Марына НОВІКАВА,
настаўнік пачатковых класаў сярэдняй школы № 4 Клімавіч

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ