Летняя працоўная чвэрць пачалася

- 7:54ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

 

Працоўнае выхаванне з’яўляецца адным з асноўных кірункаў работы Хвінявіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна не толькі ў вучэбны час, але і на летніх канікулах.

Гэтаму садзейнічае і арганізацыя дзейнасці падлеткаў у складзе  працоўнай брыгады. У гэтым годзе мы вырашылі распачаць работу працоўнай брыгады, якая будзе займацца добраўпарадкаваннем прышкольнай тэрыторыі, падрыхтоўкай установы адукацыі да новага навучальнага года.

Ужо ў чэрвені ўдзельнікі працоўнай брыгады прынялі ўдзел у падрыхтоўцы да рамонту школьнага музея “Скарбы дзядоў нашых” – падлеткі выносілі з пакоя экспанаты музея.

Члены працоўнай брыгады займаліся таксама добраўпарадкаваннем школьнага стадыёна – пад кіраўніцтвам настаўніка фізічнай культуры і здароўя яны рыхтавалі скачковую яму да правядзення неабходных рамонтных работ.

Працоўныя брыгады дапамагаюць развіць і замацаваць у падлеткаў прафесійна-працоўныя навыкі, якія спатрэбяцца ім у будучыні.

Жанна БУДЗЕВІЧ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Хвінявіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий