- БРЭСТЧЫНА, Рэгiёны

І адпачыць, і грошай зарабіць

 

 

Лета – выдатны час не толькі для адпачынку вучняў, але і для пачатку іх працоўнай дзейнасці. Ганцавіцкія гімназісты маюць выдатную магчымасць заняцца грамадска карыснымі справамі ў рамках часовай працоўнай занятасці, атрымаць неабходныя ўменні і навыкі, адчуць смак працы.  

Штогод наша гімназія аказвае дапамогу ў працаўладкаванні вучняў у вольны час. З імі заключаюцца дагаворы, вызначаюцца віды работ, памер фінансавання. Сёлета дзесяцікласнікі займаюцца азеляненнем і добраўпарадкаваннем гімназічнай тэрыторыі, рамонтам вучэбных кабінетаў, рэстаўрацыяй кніжнага фонду.

– Работа ў маладзёжным атрадзе – гэта добрая школа карыснага вопыту і здаровага ладу жыцця, – гаворыць вучаніца Дар’я Бараноўская. – Працоўная дзейнасць дапамагае атрымаць першыя навыкі, звязаныя з будучай прафесіяй, цікава правесці час з равеснікамі і сябрамі, даведацца штосьці новае і, канечне, зарабіць на кішэнныя расходы.

Наталля АНІШЧАНКА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце гімназіі Ганцавіч

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ