Наша мэта – зялёная планета

- 7:51ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У Навагрудку – горадзе, дружалюбным да дзяцей і падлеткаў, – прайшла эка-дэкада “Наша мэта – зялёная планета”. Правядзенне такой дэкады – гэта не проста пажаданне педагогаў раёна, а неабходнасць, выкліканая часам і прадыктаваная мэтамі ўстойлівага развіцця.

У рамках эка-дэкады юныя навагрудчане сабралі і перадалі ў родную школу макулатуру, стварылі з другаснай сыравіны якасныя і цікавыя вырабы, якія занялі сваё пачэснае месца на выставах у школах, былі выкарыстаны ў якасці падарункаў сябрам і родным.

На сумеснай Google-прэзентацыі раённага праекта #NOVOLeto ўсе ўдзельнікі выканалі заданні анлайн-гульні “Гэта наша турбота, а не янота” і яшчэ вялікі шэраг не менш цікавых заданняў.

Маштабнай і вельмі карыснай стала работа юных эколагаў па стварэнні сацыяльных ролікаў аб раздельным зборы смецця. Праглядзець ролікі і вынікі эка-дэкады ў цэлым можна на сайце Навагрудскага раённага ЦТДіМ або па QR-кодзе:

Але самым значным мерапрыемствам стала складанне сумеснымі намаганнямі незвычайнай google-карты “Наша мэта – зялёная планета”. У чым яе незвычайнасць? Давайце паразважаем разам.

Што можна знайсці на стандартных картах на абсягах Інэрнэта? Так, месцы, дзе можна падмацавацца ежай, адпачыць, заправіць аўтамабіль, а таксама турыстычныя аб’екты, паркі адпачынку, дамы і адміністратыўныя будынкі, магазіны.

Калектыў Навагрудскага раённага ЦТДіМ сумесна з дэпутатамі Моладзевага парламента пры Навагрудскім раённым Савеце дэпутатаў, прааналізаваўшы googlemap-кантэнт, прыйшлі да высновы: на картах не хапае метак, дзе былі б пазначаны месцы знаходжання кантэйнераў для асобнага збору смецця. Менавіта таму было прынята рашэнне ўключыць у тэматычную дэкаду стварэнне google-карты “Наша мэта – зялёная планета”. З вынікамі нашай работы можна пазнаёміцца па QR-кодзе:

Юныя навагрудчане і калектыў Навагрудскага раённага ЦТДіМ будуць вельмі рады і ўдзячны кожнаму, хто паставіць на нашай карце сваю метку з месцазнаходжаннем кантэйнераў для асобнага збору смецця і дапаможа разам зрабіць крок насустрач “зялёнай планеце”, дазволіць нашай Зямлі дыхаць па поўнай і радавацца новаму дню!

Мы – за зялёную планету! А вы?

Алена МІКЛАШ,
дырэктар Навагрудскага раённага ЦТДіМ

 

 

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий