Другое жыццё фанціка

- 2:27ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

 

Праблема смецця – адна з галоўных экалагічных праблем, а правільнае стаўленне да адходаў, да стану навакольнага асяроддзя закладваецца ў дзяцінстве. Каб прыцягнуць увагу дашкольнікаў да праблемы забруджвання навакольнага асяроддзя, у Нягневіцкім ДЦРД Навагрудскага раёна была арганізавана акцыя “Другое жыццё фанціка”.

Падчас акцыі выхаванцы даведаліся пра раздзельны збор смецця, пра гісторыю з’яўлення фанціка і для чаго ён прызначаны. Разам з дзецьмі была сабрана калекцыя самых разнастайных фанцікаў. А яшчэ дзеці даведаліся, што фанцікі – гэта папера, якая ўжо саслужыла сваю службу, але з яе можна стварыць нешта новае і цікавае. Так у дзяцей з’явілася магчымасць праявіць творчасць, стварыць з другаснай сыравіны цікавыя вырабы.

Каця з рознакаляровых фанцікаў зрабіла выдатныя сукенкі для мамы, для сябе і для сваёй сястрычкі. А якія цудоўныя матылёчкі на зялёным лузе атрымаліся ў дзячынкі! Мама з цікавасцю і захапленнем разглядала незвычайныя работы сваёй дачушкі.

Прыгожыя васількі атрымаліся і ў Цімафея.

Спадзяёмся, што праведзеная акцыя паспрыяла фарміраванню экалагічнай культуры ў нашых выхаванцаў.

Святлана МІХАЛКЕВІЧ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі Нягневіцкага ДЦРД Навагрудскага раёна

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий