- ГОМЕЛЬШЧЫНА, Рэгiёны

Падарожжа ў гісторыю малой радзімы

 

 

Выхаванцы старшай групы санаторнага ясляў-сада № 13 Мазыра пабывалі на экскурсіі ў музеі“Палеская веда” імузеі-майстэрні мастака-кераміста М.М.Пушкара.

Пры наведванні музея “Палеская веда”дзеці атрымалі шмат карыснай і цікавай інфармацыі пра беларускія традыцыі і звычаі продкаў, пра жыццё, побыт і працу беларусаў. З вялікім інтарэсам малыя знаёміліся з калекцыяй археалагічных матэрыялаў, знойдзеных падчас раскопак Замкавай гары XI–XIII стст. Экспазіцыі “Палескай веды” дазволілі дзецям дакрануцца да нашай духоўнай і матэрыяльнай спадчыны.

У музеі-майстэрні М.М.Пушкара нашы выхаванцы не толькі даведаліся пра жыццё і творчасць свайго земляка, убачылі незвычайныя работы аднаго са старэйшых беларускіх керамістаў, але і самі пабывалі ў ролі майстроў. Для дашкалят быў праведзены майстар-клас па працы з глінай, на якім яны з цікавасцю выслухалі цудоўныя гліняныя гісторыі і з задавальненнем вырабілі памятныя сувеніры з гліны. Гэта была сапраўды выдатная магчымасць акунуцца ў знікаючы свет жывой гісторыі беларускага Палесся, які ў век высокіх тэхналогій убачыць можна хіба што ў музеі.

Вера КАБЗАР,
выхавальнікдашкольнайадукацыі санаторнага ясляў-сада № 13 Мазыра

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ