Выхаванцы ясляў-сада № 13 Смаргоні адзначылі Купалле. Дзень пачаўся з таго, што яны сабраліся на спартыўнай пляцоўцы і дружна праспявалі песню пра лета.
У госці да дзяцей прыйшла Кікімара. Усе з задавальненнем гулялі з ёй у рухомыя гульні “Ручаёк”,“Перанясі ваду ў вёдрах”, адгадвалі загадкі, спявалі песні, вадзілі карагоды. Асабліва весела прайшла эстафета, у якой дзеці спаборнічалі ў сіле, спрыце і вынослівасці.
Выхаванцы даведаліся, што, па павер’і, у купальскую ноч зацвітае папараць-кветка, і той, хто яе знойдзе, будзе разумець галасы звяроў, птушак, раслін. А яшчэ, па традыцыі, у гэты дзень людзі аблівалі адно аднаго вадой і скакалі праз вогнішча, тым самым чысцячы сябе ад усяго дрэннага.
Фальклорныя святы дапамагаюць развіваць цікавасць дзяцей да гісторыі, культуры, старадаўніх звычаяў.
Дзякуючы добра арганізаванай працы педагогаў, дзеці ў летні перыяд маюць не толькі магчымасць цікава правесці час, але і ўмацаваць сваё здароўе, удзельнічаючы ў фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемствах.
Таццяна ВАСІЛЕЎСКАЯ,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 13 Смаргоні