Білет у будучыню

- 18:36ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

 

Выбар прафесіі, прафесійнае самавызначэнне падлеткаў – адна з галоўных задач педагогаў Нягневіцкай сярэдняй школы Навагрудскага раёна. На працягу года вучні працавалі над рэалізацыяй праекта прафарыентацыйнай накіраванасці “Білет у будучыню”.

Мерапрыемствы, якія праводзіліся падчас рэалізацыі мадэлі, дзяліліся ў залежнасці ад зместу і формы на групы – білеты ў прафесію. Іх сем, як сем колераў радугі. Гэта і прафесійная арыентацыя на занятках па інтарэсах “Рытм”, “Чытай-ка”, “Радзімічы”, на факультатыўных занятках “Маё прафесійнае будучае”, “Уводзіны ў аграрныя прафесіі”, выхаваўчыя мерапрыемствы, экскурсіі на аб’екты сельскай гаспадаркі і прадпрыемствы раёна, сустрэчы з прадстаўнікамі розных прафесій, выпускнікамі школы, прадстаўнікамі розных вучэбных устаноў. Апошні білет – гэта прафарыентацыйная работа дзяцей і падлеткаў у летні перыяд: працоўная брыгада, лагер працы і адпачынку.

Цікава і займальна прайшла сустрэча ратавальнікаў-пажарных Навагрудскага аддзела па надзвычайных сітуацыях з выхаванцамі летняга лагера працы і адпачынку “Новае пакаленне”, якая была накіравана не толькі на прафарыентацыю, але і на прафілактыку здарэнняў пад агульнай назвай “Канікулы без дыму і агню”.

Дзеці пазнаёміліся з мабільным дадаткам “Дапамога побач”, тэхнікай і абсталяваннем, якімі карыстаюцца ратавальнікі, удзельнічалі ў інтэрактыўных гульнях, прапрацоўвалі сітуацыі, у якія можна трапіць, калі не выконваць правілы бяспекі, вучыліся карыстацца вогнетушыцелем, паводзіць сябе падчас пажару. Затым весела спаборнічалі ў камандах, дапамагалі ратаваць тых, хто апынуўся ў надзвычайнай сітуацыі, адпрацоўвалі навыкі карыстання процівагазамі, дапамогі пры ўдушшы, пры пажарах.

Кожны зразумеў, якая патрэбная і разам з тым адказная і рызыкоўная прафесія ратавальнікаў-пажарных. А Вадзім Шуляк цвёрда заверыў усіх: “Буду толькі ратавальнікам! Ратавальнікі – прафесіяналы сваёй справы, умеюць арыентавацца на мясцовасці ў розных абставінах, маюць цвёрды характар, дысцыплінаваныя, прымаюць рашэнне і нясуць за яго адказнасць, рызыкуюць і жадаюць дапамагчы людзям”.

Таццяна НАГОРНАЯ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Нягневіцкай сярэдняй школы Навагрудскага раёна

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий