Вялікая творчасць маленькіх мастакоў

- 11:18ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

 

Кожнае дзіця, пазнаючы навакольны свет, імкнецца адлюстраваць яго ў сваёй дзейнасці: гульні, маляванні, лепцы і г.д. Выдатныя магчымасці ў гэтых адносінах прадстаўляе выяўленчая творчая дзейнасць.

Педагагічны калектыў ясляў-сада № 6 Ваўкавыска спрабуе арганізаваць адукацыйны працэс у летні аздараўленчы перыяд так, каб выхаванцам было цікава, пазнавальна, карысна і займальна.

Захапіцца творчасцю, развіць ўяўленне, праявіць самастойнасць і ініцыятыву, выказаць сваю індывідуальнасць дапамагае маляванне з выкарыстаннем нетрадыцыйных тэхнік.

Эксперыментаванне з выяўленчымі, прыроднымі і дадатковымі матэрыяламі, несумненна, спрыяе развіццю творчага ўяўлення выхаванцаў. Аказваецца, далонька можа ператварыцца ў блакітнага слоніка, шэрая клякса можа стаць дрэвам, а морква з бульбай могуць здзівіць незвычайнымі ўзорамі.

Педагогі ўпэўненыя: чым разнастайней будуць умовы, якія спрыяюць фарміраванню творчага асяроддзя, тым ярчэй стануць праяўляцца мастацкія здольнасці дзіцяці.

Які толькі матэрыял не ідзе ў ход: паралон, кветкі, мыльныя бурбалкі, лісце, крэйды, воск, агародніна, папера…

З дзецьмі 2–3 гадоў выхавальнікі дашкольнай адукацыі выкарыстоўваюць адзін з самых займальных і хуткіх спосабаў простага стварэння малюнкаў – маляванне далонькамі. Маленькім мастакам гэта тэхніка вельмі падабаецца, таму што не патрабуе ад іх сур’ёзных мастацкіх навыкаў, а наадварот, з’яўляецца вясёлай гульнёй. Размалёўваючы свае ручкі яркімі колерамі, дзіця з цікавасцю назірае, якія адбіткі атрымліваюцца на лісце паперы. Колькі здзіўлення, радасці і задавальнення можна ўбачыць ў гэты момант у вачах дзіцяці!

Старэйшыя выхаванцы самастойна прыдумваюць новыя вобразы, падбіраюць каляровыя спалучэнні. З дапамогай разнастайных матэрыялаў і тэхнік дзеці імкнуцца дадаць выразнасць раней створаным сюжэтам.

Пры арганізацыі выяўленчай дзейнасці з выхаванцамі асноўны акцэнт педагогі робяць на адлюстраванне роднай прыроды нашай непаўторнай краіны – і ствараюцца малюнкі “Сонейка прамяністае”, “Фантазіі без межаў”, “Незвычайныя кветкі”, “Прырода роднай Беларусі” і інш.

Педагогі адзначаюць, што стварэнне малюнкаў з выкарыстаннем прыроднага матэрыялу дае дзецям магчымасць паглядзець на навакольны свет вачыма стваральніка, а не спажыўца. Работы атрымліваюцца яркімі, цікавымі, займальнымі і прыносяць шмат радасці і творчага задавальнення.

Акрамя таго, выкарыстанне нетрадыцыйных тэхнік малявання дае магчымасць перасцерагчы дзіця ад страху перад цяжкасцямі, далучыць без боязі тварыць і ствараць, з’яўляюцца выдатным спосабам стварэння маленькіх шэдэўраў. А самае галоўнае: у дзіцячых работах заўсёды ёсць элемент нечаканасці, непрадказальнасці. Гэта надае работам індывідуальнасць, дазваляе выказаць сябе, таму што вялікая творчасць нараджаецца з самага маленькага.

Таццяна ХЛАМКО,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ясляў-сада № 6 Ваўкавыска

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий