Лета. Сонца. Адпачынак. Купанне. Адным словам – канікулы. Але, нягледзячы на гэта, навучэнцы 9 “К” класа сярэдняй школы № 7 Навагрудка працягваюць удзельнічаць у добрай школьнай традыцыі – правядзенні аперацыі “Абеліск”.
Так, 20 ліпеня 2020 года падлеткі прывялі ў парадак тэрыторыю каля замацаванага за школай памятнага знака на месцы расстрэлу мірных жыхароў у в.Скрыдлева.
Мы ніколі не бачылі вайны, не чулі свісту куль, выбухаў снарадаў і бомбаў. Мы павінны быць удзячныя ваеннаму пакаленню за тое, што адстаялі для нас родную зямлю і мірнае жыццё.
Удзел у гэтай аперацыі дапамагае фарміраваць у кадэтаў здольнасць шанаваць мір і ўсведамляць сваю ролю ў захаванні міру на зямлі, паважаць подзвігі герояў Вялікай Айчыннай вайны, быць патрыётамі сваёй краіны.
Сяргей БУКШТУНОВІЧ,
выхавальнік кадэцкага 9 “К” класа сярэдняй школы № 7 Навагрудка