Расцём працавітымі

- 20:46ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

 

Што мы можам зрабіць, каб наш дзіцячы сад быў заўсёды прыгожым? Адказ на гэтае пытанне знайшлі выхаванцы Гезгалаўскага ясляў-сада Дзятлаўскага раёна ў ходзе працоўнай акцыі “Наш чысты ўчастак”.

На прагулцы дзеці і іх выхавальнікі І.У.Красоўская, А.І.Шашко “ўзброіліся” граблямі, венікамі, рыдлёўкамі, вёдрамі і лейкамі.

Зацікавіць дашкольнікаў працоўнай дзейнасцю дапамаглі гульнявыя праблемныя сітуацыі. Старэйшыя выхаванцы не проста палолі і палівалі кветнікі і агарод, а ратавалі расліны ад вядзьмаркі Засухі. Дзеці сярэдняй групы старанна падмяталі дарожкі, каб расчысціць шлях для лясных гасцей – гномікаў. А самыя малодшыя выхаванцы ўдзельнічалі ў займальнай гульні –спаборніцтве “Хто больш збярэ шышак?”.

І вынік працы парадаваў усіх: прыгожым стаў кветнік, дагледжаным – агарод, чыстымі – дарожкі і веранды!

Завяршыўшы ўборку тэрыторыі, дзеці з задавальненнем успомнілі вершы і прыказкі пра працу. Нашы выхаванцы прыйшлі да агульнай высновы: “Толькі сумесная праца, і малых, і дарослых, можа зрабіць наш садок яшчэ прыгажэйшым!”

Педагогі перакананыя, што пасільная калектыўная праца дзяцей – гэта аснова іх маральнага выхавання. У выхаванцаў фарміруюцца важныя чалавечыя якасці: адказнасць, стараннасць, працавітасць, уменне дзейнічаць у камандзе. Дзеці набываюць першапачатковыя працоўныя уменні і навыкі, што з’яўлаецца асновай для выхавання павагі і беражлівых адносін да вынікаў працы іншых людзей.

Алена ЛУКІЯНЕЦ,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
Гезгалаўскага ясляў-сада Дзятлаўскага раёна

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий