Месца для працы і адпачынку

- 12:45ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Не кожны дарослы можа дазволіць сабе паўнацэнны адпачынак летам. Чаго не скажаш пра дзяцей. У іх лета асацыіруецца з бясконцымі гульнямі і адпачынкам. У старшакласнікаў ёсць магчымасць правесці летнія канікулы не толькі весела, але і з карысцю – паспрабаваць сілы ў працоўнай дзейнасці і зарабіць свае грошы, атрымаць станоўчыя эмоцыі, узбагаціць свой кругагляд і інтэлект дадатковымі ведамі.

На базе Гнезнаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы з 15 чэрвеня па 9 ліпеня 2020 года працаваў лагер працы і адпачынку з дзённым знаходжаннем “Новае пакаленне”. У лагеры працавалі і адпачывалі восем старшакласнікаў нашай установы адукацыі. Працоўную дзейнасць складалі штодзённыя працоўныя дэсанты на палі КСУП “Гнезна”, дзе падлеткі займаліся відавой праполкай збожжавых культур. У другой палове дня праводзіліся мерапрыемствы: творчыя, аздараўленчыя, спартыўныя, інтэлектуальныя.

На працягу працы лагернай змены быў рэалізаваны праект прававога кірунку “PRAVOвед”. Усе выхаванцы з’яўляліся студэнтамі прававой акадэміі “Феміда”. Навучанне ў акадэміі складала 18 дзён. Гэта была спецыяльная ўстанова, якая “рыхтавала” будучых правазнаўцаў, кампетэнтных ва ўсіх галінах права (адміністрацыйнага, працоўнага, сямейнага, фінансавага, грамадзянскага, крымінальнага і інш.). Кожны з выхаванцаў меў магчымасць на працягу лагернай змены акунуцца ў свет права і падняцца па кар’ернай лесвіцы ад студэнта прававой акадэміі да сапраўднага правазнаўца.

Праграма адпачынку была дастаткова насычанай: конкурсы, квесты, творчыя прэзентацыі, спартыўныя спаборніцтвы, сустрэчы з прадстаўнікамі розных прафесій, экскурсіі. Шмат мерапрыемстваў было праведзена ў рамках рэспубліканскіх акцый “Лета на здароўе”, “Вялікай Перамозе – 75”.

Выхаванцы лагера “Новае пакаленне” кожны дзень даказвалі, што ўмеюць і працаваць, і адпачываць.

Вольга КАНЮК,
дырэктар лагера працы і адпачынку “Новае пакаленне” Гнезнаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Ваўкавыскага раёна

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий