Па летніх маршрутах

- 8:10ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

 

На базе Эйгердаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Іўеўскага раёна дзейнічаў аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем дзяцей “Планета 3D”.

Змена называлася “Маршрут пабудаваны: Планета 3D”. У ходзе рэалізацыі гульнявой праграмы ўдзельнікі праекта сталі падарожнікамі, якія рухаліся па маршруце, кожнай станцыі якога прысвячаўся тэматычны дзень змены. На працягу ўсяго маршруту удзельнікаў чакалі розныя адкрыцці, знаёмствы, выпрабаванні, праходзячы якія, дзеці вучыліся разумець сябе, свае асаблівасці, аналізаваць уласную дзейнасць, паводзіны і дасягнутыя вынікі. Суправаджалі падарожнікаў крэатыўныя выхавальнікі, а таксама педагог-арганізатар і кіраўнік фізічнага выхавання. Канчатковым вынікам падарожжа сталі “Дарожныя нататкі”, складзеныя самімі рабятамі.

На працягу ўсёй работы лагера вялікая ўвага надавалася ўмацаванню здароўя навучэнцаў: штодня праводзіліся ранішняя зарадка, азбука здароўя, спартыўныя спаборніцтвы, эстафеты, віктарыны пра лекавыя расліны. Адным з любімых заняткаў стала падарожжа па казках, калі дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні, пазнавалі герояў, суадносілі прадметы з героямі казак, а таксама ўдзельнічалі у інсцэніроўках. Яркімі, маляўнічымі, незвычайнымі сталі такія мерапрыемствы, як спартландыя “Вясёлыя старты”, “Па сцяжынках здароўя”, лёгкаатлетычная эстафета “Насустрач сонцу”, спартыўнае свята “Беларусіяда”.

А колькі радасці, усмешак і запалу прынеслі інтэрактыўны занятак “Наш край – Зямлі часцінка”, прымеркаваны да Года малой радзімы, і забаўляльная квест-гульня “Нязведаныя сцежкі”. Запомніліся конкурсная праграма “Лета і кніга”, гульня “З чаго пачынаецца Радзіма?”.

Дзякуючы комплекснаму падыходу да развіцця і выхавання дзяцей выхаваўчая работа ў лагеры адкрыла прастор для творчай ініцыятывы ўсяго дзіцячага калектыву, паспрыяла ўсебаковаму развіццю сучаснай асобы з улікам узроставых і індывідуальных асаблівасцей кожнага дзіцяці.

Таццяна ШПЕЦЬ,
выхавальнік аздараўленчага лагера “Планета 3D”
Эйгердаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Іўеўскага раёна

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий