Лета з кітайскай мовай

- 11:23МИНЩИНА, Регионы

 

 

Аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем “Летняя мазаіка” для 38 хлопчыкаў і дзяўчынак быў арганізаваны на базе сярэдняй школы № 2 Смалявічаў. Асаблівасцю аздараўленчай змены стала арганізацыя работы лінгвістычнага атрада для хлопчыкаў і дзяўчынак, зацікаўленых ва ўдасканаленні сваіх ведаў кітайскай мовы.

З 1 верасня 2017 года 27 вучняў трэціх класаў нашай школы атрымалі магчымасць вывучаць кітайскую мову як першую замежную (дагэтуль гэта была англійская мова), з 1 верасня 2018 года кітайскую мову сталі вывучаць яшчэ дзве групы (18 вучняў) трэціх класаў, у 2019/2020 навучальным годзе прайшоў набор яшчэ адной групы навучэнцаў, якія вывучаюць кітайскую мову як першую замежную.

Інтэрактыўныя заняткі для юных лінгвістаў у лагеры праводзіла Жэнь Юань – настаўніца кітайскай мовы ўстановы адукацыі. Валанцёр з Кітая скончыла ўніверсітэт Яньшань па спецыяльнасці “Руская мова”. У “гульнявых падарожжах” у лінгвістычным атрадзе дзеці працягвалі замацаванне лексічнага матэрыялу ў атмасферы творчасці і натхнення.

У рэжыме майстар-класа “Вывучаем кітайскую мову з любоўю” нашы дзеці ацэньвалі чароўную прыгажосць 4 тонаў кітайскай мовы і кітайскіх іерогліфаў; пры рабоце з лексікай па тэме “Краіна Святлафорыя” Жэнь Юань падарыла дзецям іерогліфы “шчасце”, напісаныя на чырвонай паперы; пры замацаванні лексічнага матэрыялу па тэме “Зямля – наш дом, і мы – захавальнікі ў ім!” валанцёр арганізавала акцыю стварэння малюнкаў на асфальце “Чыстая планета – для нас!”, падчас якой дзеці выказалі важнасць асцярожнага стаўлення да прыроды і міру на Зямлі; а камунікатыўныя навыкі вучняў па тэме “Здаровае харчаванне” замацоўвала на флэш-зарадцы і правяла майстар-клас па пляценні кітайскіх вузлоў.

Але, мабыць, галоўны складнік кожных заняткаў – інтэрактыўны фармат музычнай “распеўкі”: дзеці ўдасканальвалі лексіку падчас развучвання дзіцячых кітайскіх песень. Атрымлівалася цудоўна!

Дзіця – галоўная фігура ў аздараўленчым лагеры, і вельмі важна, каб яно адчувала сябе па-сапраўднаму камфортна. Нашы дзеці адпачывалі з карысцю і з радасцю.

Святлана СЛІЖАНКОВА,
настаўнік грамадазнаўства сярэдняй школы № 2 Смалявічаў

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий