Вышэй за вясёлку

- 11:04ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

 

У сваё прафесійнае свята – Дзень пажарнай службы – супрацоўнікі МНС падарылі гродзенцам сапраўдны феерверк эмоцый і ўражанняў.

На свяце занятак па душы знайшоў кожны. Рабяты змаглі з усіх бакоў агледзець і дакрануцца да спецыяльных машын МНС і кацераў таварыства выратавання на водах, адчулі сябе выратавальнікамі, прымяраючы форму супрацоўнікаў. Можна было нават паспрабаваць сябе ў прафесіі: збіць фішкі вадой з пажарнага шланга! А колькі радасці падарылі прысутным прадстаўнікі кіналагічнай службы: бясстрашны скачок службовага сабакі скрозь падпалены абруч не пакінуў абыякавым нікога!

Гродзенскі дзяржаўны абласны палац творчасці дзяцей і моладзі ў гэты дзень сумесна з гадлёвым цэнтрам “OldCity”, Гродзенскім абласным упраўленнем Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Гродзенскай абласной арганізацыяй Беларускага рэспубліканскага таварыства ратавання на водах таксама арганізаваў займальнае спаборніцтва – фестываль паветраных змеяў “Вышэй за вясёлку”, у якім прынялі ўдзел і дзеці, і дарослыя. Члены журы спачатку ацанілі знешні выгляд і арыгінальнасць прадстаўленых змеяў, а потым – іх здольнасць высока ўзняцца ў неба.

Падвядзенне вынікаў спаборніцтваў вельмі парадавала: вучаніца гімназіі № 6 Гродна Саша Уроніч перамагла ў намінацыі “Лепшы змей МНС”. Адразу ў дзвюх намінацыях атрымала перамогу педагог гімназіі Галіна Галась бо яе “цмок па-беларуску” быў не толькі самым маленькім, але і найбольш каларытным. Падтрымаць Аляксандру і Галіну Раманаўну прыйшлі іх сем’і, што асабліва прыемна і яшчэ раз даказвае: такія мерапрыемствы робяць роднасныя сувязі мацнейшымі, а жыццё весялейшым.

Юлія БІБІКАВА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце гімназіі № 6 Гродна

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий