Магілёўскі ўніверсітэт харчавання заключыў пагадненне аб навукова-вытворчым супрацоўніцтве з ААТ “Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця”.
Дагавор аб узаемадзеянні падпісалі рэктар універсітэта Максім Аляксандравіч Кіркор і дырэктар МАРР – Яўген Анатольевіч Якімаў. Супрацоўніцтва будзе накіравана на сумесную дзейнасць па павышэнні якасці падрыхтоўкі спецыялістаў, у тым ліку ў сферы IT, арганізацыю практыка-арыентаванага адукацыйнага працэсу, правядзенне сумесных навуковых даследаванняў і ўкаранення іх вынікаў.
У рамках інжынірынгавага цэнтра, які зараз ствараецца на базе агенцтва, будзе сфарміравана база патрэбаў прадпрыемстваў Магілёўскай вобласці і напрамкаў навуковых даследаванняў універсітэта харчавання, якія патрабуюць вытворчай і тэхнічнай рэалізацыі. Бакі будуць імкнуцца наладзіць сумесную дзейнасць па інтэграцыі навуковых даследаванняў і вытворчых працэсаў.
Асаблівая ўвага ў рамках узаемадзеяння будзе нададзена развіццю партнёрскіх адносін у пытаннях развіцця IT-кластара Магілёўскай вобласці і турыстычнага кластара “Чыгірынка”.
Ганна СІНЬКЕВІЧ