Умець сябраваць

- 17:55ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

 

Міжнародны дзень дружбы адзначылі ў яслях-садзе 6 Навагрудка. Наш дзіцячы сад наведваюць дзеці розных канфесій і нацыянальнасцей. Таму педагогі робяць усё неабходнае, каб дзецям было камфортна, каб зносіны выклікалі радасць і прыносілі задавальненне.

У рамках тэматычнага тыдня, які праходзіў у яслях-садзе адбылося свята, прысвечанае Дню дружбы.

Разам з музычным кіраўніком і выхавальнікамі нашы выхаванцы адправіліся ў займальнае падарожжа па краінах, каб даведацца, як сябруюць дзеці на планеце.

Яны з вялікай цікавасцю пазнаёміліся з танцамі народаў свету: з афрыканскім “Чунга-Чанга”, індыйскім танцам, беларускім танцам “Бульба”, рускім танцам “Бярозка” і ўкраінскім “Гапаком”.

Усё падарожжа здзяйснялася праз гульнёвую дзейнасць. Напрыканцы свята ўсе сустрэліся ў агульным танцы “Так давайте устроим большой хоровод, пусть все люди Земли с нами встанут в него”.

У час свята дзеці змаглі акунуцца ў святочную атмасферу, паўдзельнічаць у цікавых конкурсах, гульнях, пазнаёміцца з культурай іншых краін. Дзень дружбы прынёс радасць дзецям і навучыў нашых выхаванцаў шанаваць сяброўства і сапраўдных сяброў.

Юлія ПАПІЖ,
музычны кіраўнік ясляў-сада № 6 Навагрудка

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий