Прыступкі адаптацыі будучых дашкалят

- 7:25ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

 

Штогод у жніўні ў дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці № 58 Гродна чуюцца звонкія галасы будучых выхаванцаў. Пачынае працу адаптацыйная пляцоўка “Дзесяць прыступак да поспеху”.

Прапанаваная мадэль нагадвае лесвіцу, якая вядзе да паспяховай адаптацыі дзіцяці і яго бацькоў да ўмоў установы дашкольнай адукацыі, у якой кожны гульнявы комплекс – гэта прыступка да поспеху. Перавагі працы адаптацыйнай групы відавочныя. Бацькі набываюць неабходныя веды пра адаптацыю, пра ўмовы жыццядзейнасці ва ўстанове дашкольнай адукацыі. Дзеці знаёмяцца са становішчам у групе і на гульнявым участку, усталёўваюць эмацыйны кантакт з выхавальнікамі і аднагодкамі.

Дзесяць дзён запар малыя робяць першыя крокі ў новае дашкольнае жыццё, нібы ўзбіраюцца ўверх па прыступках да поспеху, які абавязкова забяспечаць родныя людзі і кампетэнтныя педагагічныя работнікі дашкольнага цэнтра развіцця. Бацькі наведваюць трэнінгі і індывідуальныя кансультацыі з педагогам-псіхолагам, а малыя – гульнявыя комплексы з выхавальнікамі “Для вас машыны розныя ў нас”, “Кропелька цудоўная”, “Нашы яркія хустачкі”, “Каго разбудзіў пеўнік?”. Музычныя забавы, фізкультурныя гульні і практыкаванні, плаванне ў басейне – гэта ўсё, у канчатковым выніку, прывядзе малянят да паспяховай адаптацыі да ўстановы дашкольнай адукацыі.

Вольга КЛІМ,
загадчык дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 58 Гродна

 

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий