Эканамічная асвета ў аздараўленчым лагеры

- 7:15ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

 

Час, калі дзеці знаходзяцца на аздараўленні ў лагеры, можна эфектыўна выкарыстоўваць і для эканамічнай асветы. Так, на другой лагернай змене ў дзіцячым аздараўленчым лагеры “Сузор’е” Гродзенскага раёна быў рэалізаваны праект па пашырэнні фінансавай дасведчанасці “Бізнес-СТАРТ”.

У дзень прадпрымальніцкай дасведчаннасці дзяцей віталі галоўныя героі мерапрыемства: фінансавы магнат містэр Рубель і яго памочніца Капеечка. У гульнявой форме яны дапамаглі зрабіць выхаванцам стартавыя крокі ў дзіўны свет эканомікі. Пазнаёмілі дзяцей з паходжаннем грошай, здзейснілі віртуальную экскурсію па грашовых знаках Рэспублікі Беларусь.

Затым каманды-атрады адправіліся ў фінансавы квест, які праходзіў па шасці станцыях: “Адгадай-ка”, “Рэбусы”, “Эканамічны алфавіт”, “Супермаркет”, “Эканомны кракадзіл” і “Бондзібон-галаваломка”. На праходжанне кожнай станцыі было адведзена 10 хвілін. Па пэўным сігнале каманды павінны былі пакінуць станцыю і перайсці на іншую, указаную ў маршрутным лісце. Усе заданні былі звязаны са светам эканомікі і фінансаў. Пасля выканання заданняў каманды атрымлівалі пазлы – часткі кодавай фразы. У канцы мерапрыемства былі падведзены вынікі: атрымалася кодавая фраза “Не май 100 рублёў, а май 100 сяброў”, падлічаны балы кожнай каманды і вызначаны пераможцы.

Да канца змены запланавана яшчэ масавае мерапрыемства, накіраванае на развіццё прадпрымальніцкіх кампетэнцый выхаванцаў. У лагеры пройдзе дзень бізнесу. Хлопчыкі і дзяўчынкі у час дзелавой гульні прымераць на сябе ролі банкіраў, менеджэраў, прадпрымальнікаў і інш. Маючы пэўныя рэсурсы, паспрабуюць запусціць вытворчасць тавараў і развіць дзейнасць па аказанні паслуг. Паспрабуюць сябе ў ролі спажыўца і вытворцы. Прапанаваныя праблемныя сітуацыі дапамогуць задумацца пра правілы зберажэння, інвеставання, планавання бюджэту, кантролю даходаў і выдаткаў, прыняцця фінансавых рашэнняў.

У планах адміністрацыі лагера – сфарміраваць профільную тэматычную лагерную змену. Сённяшнія выхаванцы ў бліжэйшыя гады стануць вызначаць дабрабыт краіны, назапашваць яе патэнцыял у эканамічнай, навуковай і культурнай сферах. Ад таго, наколькі эканамічна дасведчаным вырасце падрастаючае пакаленне, залежаць эканамічная стабільнасць і дабрабыт краіны.

Людміла АЛЕСЮК,
намеснік начальніка дзіцячага аздараўленчага лагера “Сузор’е” Гродзенскага раёна

 

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий