У яслях-садзе № 15 Смаргоні ў рамках рэспубліканскага спецыяльнага комплекснага мерапрыемства “Увага – дзеці!” прайшоў адзіны дзень бяспекі дарожнага руху.
Дзеці з вялікім задавальненнем гулялі ў дыдактычныя гульні “Дарожныя знакі”, “Можна – нельга”, “Назаві транспарт”, рухомыя гульні “Каляровыя аўтамабілі”, “Пешаходы і вадзіцелі”, “Чырвоны, жоўты, зялёны”. А падчас сюжэтна-ролевай гульні “Шафёры” выхаванцы замацавалі правілы паводзін у транспарце і на дарозе.
З вялікай цікавасцю дзеці разглядалі ілюстрацыі, кнігі, малявалі, адгадвалі загадкі. Карыснымі і пазнавальнымі сталі тэматычныя гутаркі пра правілы дарожнага руху “Правілы паводзін на дарозе, у транспарце і на вуліцы”, “Каб не здарылася бяды”, “Бяспека на вуліцы”, “Дарожныя знакі”, “Транспартныя сродкі” і інш. Педагогі імкнуліся данесці да кожнага выхаванца, што кожны ўдзельнік дарожнага руху, і дарослы, і дзіця, абавязаны выконваць устаноўленыя правілы.
На пляцоўцы, прадугледжанай для вывучэння правілаў дарожнага руху, з выхаванцамі старшага дашкольнага ўзросту было праведзена спартыўнае свята “Азбука дарожнай бяспекі”. Дзеці змаглі замацаваць свае веды на практыцы. У цікавай гульнявой форме з вясёлым Святлафорам усе дружна адгадвалі загадкі. Дашкаляты праявілі ўвагу і спрыт у гульнях і эстафетах “Знайдзі патрэбны колер”, “Бяспечнае кола”, “Юныя аўтамабілісты” і інш.
Алена ТРАСКОЎСКАЯ,
музычны кіраўнік ясляў-сада № 15 Смаргоні