Чыталі вершы Багдановіча

- 16:32ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

 

Дзень беларускага пісьменства штогод ладзіцца ў розных гарадах з багатай гістарычнай спадчынай, даўніх цэнтрах асветы, культуры і кнігадрукавання. Традыцыйна гэта свята адзначаецца і ва ўстановах адукацыі.

Вучні старшых класаў і настаўнікі беларускай мовы і літаратуры cярэдняй школы № 1 Смаргоні падрыхтавалі літаратурна-музычную кампазіцыю “Светлы ж след будзе вечна жывым”, прысвечаную 130-годдзю з дня нараджэння выдатнага беларускага паэта Максіма Багдановіча.

У мерапрыемстве актыўны ўдзел прынялі вучні 10-х і 11-х класаў, якія расказалі, што розныя жыццёвыя цяжкасці (смерць маці ў дзяцінстве, цяжкая хвароба) не сталі перашкодай у станаўленні беларускага паэта, публіцыста і перакладчыка. Вучні даведаліся, што свой паэтычны дар Максім Багдановіч атрымаў у спадчыну ад сваёй прабабулі Рузі Осьмак, а літаратурныя веды, а таксама веды з гісторыі, этнаграфіі і фальклора беларускага народа – ад свайго бацькі Адама Багдановіча. Гучалі вершы Максіма Багдановіча і прысвечаныя яму творы беларускіх пісьменнікаў і паэтаў. Вучні праспявалі песні “Слуцкія ткачыхі” і “Зорка Венера”, напісаныя на словы славутых вершаў.

Гэта мерапрыемства дало навучэнцам магчымасць яшчэ раз дакрануцца да культуры роднага краю, даведацца больш пра жыццё нашых выдатных суайчыннікаў, захапіцца прыгажосцю і багаццем роднай мовы.

Марыя КУЗЬМІЧ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
сярэдняй школы № 1 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий