- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Усе любяць спорт    

 

 

Пятрэвіцкі дзіцячы сад – сярэдняя школа Навагрудскага раёна захапіў спорт. Тут праходзіць комплекснае спартыўна-масавае мерапрыемства “Тыдзень спорту і здароўя”.

Мэта спартыўна-масавага мерапрыемства – прапаганда здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця сярод навучэнцаў, уцягванне іх у сістэматычныя заняткі фізічнай культурай і спортам, папулярызацыя алімпійскіх відаў спорту.

Традыцыйна ў рамках мерапрыемства, ва ўстанове праходзяць фізкультурна-спартыўнае свята “Прывітанне, школа! Мы вярнуліся!”, акцыя “Запішамся ў аб’яднанне па інтарэсах спартыўнага кірунку, спаборніцтвы паміж класамі па шашках, шахматах, настольным тэнісе, спаборніцтвы па міні-футболе і валейболе “настаўнікі – вучні”, конкурс малюнкаў “Здаровы я – здаровая краіна”. Усё гэта падтрымліваюць члены агітбрыгады “Здароўе. Сіла. Прыгажосць”. А яшчэ па даўняй традыцыі старшакласнікі ўрачыста прымуць першакласнікаў у юныя пешаходы.

На працягу тыдня спорту і здароўя ў школьнай бібліятэцы разгорнута тэматычная выставай літаратуры “Спорт! Здароўе! Прыгажосць!”, у фае школы на перапынках транслююцца сацыяльныя відэаролікі прафілактычнай тэматыкі. Актыўныя памочнікі настаўніка фізічнай культуры і здароўя працуюць над стварэннем інфармацыйна-адукацыйных памятак для навучэнцаў і бацькоў па пытаннях здаровага ладу жыцця, якія пасля будуць раздадзены адрасатам.

Пятрэвіцкія школьнікі любяць спорт і з задавальненнем удзельнічаюць у самых розных спартыўных мерапрыемствах. Вось і зараз усе без выключэння задзейнічаны ў правядзенні тыдня. А зборная школы рыхтуецца да ўдзелу ў раённым этапе рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па лёгкай атлетыцы “Шкаліада”.

Леанід ЮШКЕВІЧ,
настаўнік фізічнай культуры і здароўя
Пятрэвіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий