Школьныя валанцёры – для бібліятэк

- 12:18ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Ужо некалькі гадоў навучэнцы сярэдняй школы № 5 Смаргоні ўдзельнічаюць у валанцёрскім руху. Два гады назад вучні (цяпер ужо сёмых класаў) выбралі сабе кірунак: дапамога бібліятэкам горада ў захаванні кніг.

Слова “валанцёр” мае лацінскае паходжанне і даслоўна азначае “дабраахвотнік, які паступае па ўласнай волі”. Валанцёр – гэта чалавек, які аддае свае сілы, дабрыню і час бязвыплатна другім людзям. Менавіта так і робяць нашы вучні, калідапамагаюць бібліятэкам: падклейваюць кнігі, часопісы іатласы, сшываюць газеты, сартуюць перыядычныя выданні па нумарах.

12 верасня,у шосты школьны дзень, вучні 7 “Г” класа пабывалі ў гарадской бібліятэцы № 3, дзе бібліятэкар Ірына Краўчанка правяла з дзецьмі заняткі па захаванні кніжнага фонду пад назвай “Будзь здарова, кніга!”. Уважліва праслухаўшы рэкамендацыі бібліятэкара, хлапчукі і дзяўчынкі прыступілі да працы: рамантавалі кнігі, праціралі кніжныя паліцы і расстаўлялі кнігі ў алфавітным парадку. Такое супрацоўніцтва спадабалася як бібліятэкару, так і вучням.

Наталля КУДАШ,
настаўнік гісторыі і грамадазнаўства
сярэдняй школы № 5 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий