Першыя крокіў школе, або Адаптацыя з радасцю

- 16:28ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Першага верасня ў жыцці першакласніка і яго сям’і заўсёды выклікае самыя разнастайныя пачуцці: ад натхнення і захаплення да панікі. І перад выхавальнікам групы падоўжанага дня стаіць праблема – як зрабіць адаптацыйны перыяд у шасцігодак спрыяльным і менш траўматычным.

Безумоўна, змяняецца практычна ўсё жыццё дзіцяці, яго інтарэсы, жаданні, зносіны з аднагодкамі і дарослымі.

Упэўнена, што ў тых першакласнікаў, якія наведваюць групу падоўжанага дня, адаптацыя больш паспяховая. За некалькі тыдняў у школе ўжо склаліся першыя традыцыі нашага класа. На працягу некалькiх гадоў я рэалiзую гульнёвы праект “Занимательная продлёнка”. Галоўная яго задача ў тым, каб група стала не пакараннем, а была запоўненай цікавай і карыснай дзейнасцю. Мы падарожнічаем па “прыпынках”, кожны з якіх назапашвае ў дзiцяцi разнастайныя веды і навыкi.

Першыя тыднi прысвечаныя знаёмству са школай і школьнай тэрыторыяй. Разам з бацькамi мы правялi спартыўныя спаборнiцтвы, экскурсii, конкурс “Чыстых талерак” у сталовай. Нас наведалi выхаванцы групы мінулага года, якія паказалі нам лялечны спектакль “Зайкава хатка” і перадалi ў спадчыну “Казачную скарбонку” з лялькамi, зробленымi сваiмi рукамi для пастаноўкi лялечных спектакляў.

Першакласнікi з нецярплiвасцю чакаюць новых “прыпынкаў” i мерапрыемстваў. Вось так першыя крокi ў школе ператварылiся ў гульню. Гульню, якая спрыяе выхаванню і развiццю кожнага вучня.

Інеса ПЕРАПІЧ,
выхавальнік групы падоўжанага дня
сярэдняй школы № 5 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий