Гэта прызванне, а не прафесія

- 19:58ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Штогод у першую нядзелю кастрычніка ў нашай краіне адзначаецца цудоўнае свята – Дзень настаўніка. А напярэдадні нашым дарагім педагогам кажуць словы падзякі, дораць кветкі, ладзяць канцэрты і ранішнікі. І Пятрэвіцкі дзіцячы сад – сярэдняя школа не стала выключэннем.

З самай раніцы вакол пануе атмасфера свята. Уся школа складаецца з усмешак! Усміхаюцца настаўнікі, усміхаюцца вучні, усміхаюцца бацькі, якія прыйшлі павіншаваць настаўнікаў сваіх дзяцей.

Сёння ў нас у школе не просты дзень, а дзень самакіравання. Нельга не хвалявацца настаўнікам, бо сёння праверка іх прафесіяналізму, сёння ўрокі будуць весці іх вучні, настаўнікі-дублёры. Падрыхтоўка да гэтага ішла не адзін дзень. Праводзіліся дадатковыя заняткі, гутаркі. Шляхам доўгіх і ўпартых назіранняў былі абраныя самыя лепшыя вучні.

   

Званок на ўрок! Вось і пачаўся ў школе дзень самакіравання. Настаўнікі з дублёрамі і вучнямі разышліся па кабінетах. Усе хвалююцца. Настаўнікі з заміраннем сэрца сочаць за ходам урока. Так хочацца нешта дадаць да сказанага, выправіць свайго намесніка, калі ўзнікае неабходнасць, але нельга, бо сёння на ўроку яны вучні, а не настаўнікі. Усе заўвагі потым, калі празвініць званок і скончыцца ўрок. Паступова пачуццё хвалявання пераходзіць у пачуццё захаплення і гонару за сваіх вучняў, за тых, на каго сёння ўскладзены абавязак быць прыкладам для дзяцей, быць іх старэйшым таварышам і сябрам.

Хлопчыкі і дзяўчынкі ў захапленні ад мінулага дня, але на тварах чытаецца стомленасць, бо праца настаўніка – гэтацяжкая і адказная праца, не кожнаму яна пад сілу.

Пасля ўрокаў для віноўнікаў урачыстасці арганізаваны святочны канцэрт. Гучаць цудоўныя песні, прысвечаныя педагогам. Дырэктар школы прамаўляе шчырыя словы віншавання. На вачах настаўнікаў блішчаць слёзы радасці. Ніхто не сумняваецца ўжо ў правільнасці свайго выбару – вучыць дзяцей, даваць ім веды, рыхтаваць да жыцця ў грамадстве.

Настаўнікам не становяцца – настаўнікам нараджаюцца. Гэта прызванне, а не прафесія!

Юлія СЫЦЭВІЧ,
вучаніца 11-га класа
Пятрэвіцкага дзіцячага сада–сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий