З дзяцінства на веласіпедзе

- 9:55ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Пільную ўвагу ў дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці № 2 Дзятлава ўдзяляюць прафілактыцы дарожна-транспартных здарэнняў. Выхаванцы 4–7 гадоў прымаюць актыўны ўдзел у правядзенні тыдняў і акцый “Увага, дзеці!”, “Стань заўважным у цемры”, “Мы – за бяспеку!”, “Дзень веласіпеда”.

У рамках тэматычных акцый хлопчыкі і дзяўчынкі знаёмяцца з дарожнымі знакамі, дарожнай разметкай, правіламі для пешаходаў і для веласіпедыстаў на дарогах. З гэтай мэтай на тэрыторыі нашага цэнтра абсталявана гульнявая пляцоўка па вывучэнніправіл дарожнага руху. На пляцоўцы нанесена сучасная дарожная разметка, размешчаны макеты святлафораў для транспарту і пешаходаў, выраблены макеты машын спецыяльнага прызначэння, аўтазаправачнай станцыі, станцыі тэхнічнага абслугоўвання, аўтобуснага прыпынку.

Гуляючы на пляцоўцы, дзеці вучацца правілам дарожнага руху ібяспечным паводзінам на вуліцы і на дарозе. На пляцоўцы яны прымяраюць на сябе розныя ролі: пешаходы, міліцыянеры, вадзіцелі хуткай дапамогі, ратавальнікі, рэгуліроўшчыкі, веласіпедысты. Выхаванцы, старэйшыя за 4 гады, праязджаюць на веласіпедзе па веладарожцы і расказваюць малодшым пра правілы дарожнага руху.

Дарэчы, навучаць малых катанню на трохколавым веласіпедзе мы пачынаем з 3 гадоў, а з 4 гадоў яны вучацца ездзіць на двухколавым веласіпедзе і самакаце.

Часта на тэрыторыі нашай установы можна сустрэць дзяцей, якія прыязджаюць з дома на сваім велатранспарце ў суправаджэнні бацькоў, або побач едуць на веласіпедзе мама і дзіцяці ці тата і дзіцяці. Гэта выдатны спосаб на ўласным прыкладзе навучыць малых бяспечным паводзінам на дарозе і далучыць іх да асноў здаровага ладу жыцця.

Педагагічныя работнікі інфармуюць бацькоў выхаванцаў пра важнасць далучэння дзіцяці да веларуху, тлумачэння правілаў дарожнага руху і практычнага іх выканання, пра падбор правільнай экіпіроўкі для дзіцяці пры яздзе на веласіпедзе і самакаце.

Настасся ДОБЫШ,
сацыяльны педагог,
Ірына СТУПЧЫК,
кіраўнік фізічнага выхавання
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 2 Дзятлава

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий