Дзень маці – гэта самае кранальнае і пяшчотнае свята. У яслях-садзе № 142 Гомеля стала добрай традыцыяй 14 кастрычніка сустракаць усіх матуль ля ўваходу і віншаваць са святам.
У гэтым годзе дзеці дарылі мамам сэрцайкі і кляновыя лісточкі з пажаданнямі, якія яны зрабілі сваімі рукамі з дапамогай выхавальнікаў. Таксама хлопчыкі і дзяўчынкі спявалі песні і выконвалі танцавальныя кампазіцыі. Быў арганізаваны флэшмоб з удзелам выхаванцаў старэйшых груп.
На вуліцы была аформлена выстава дзіцячых малюнкаў “Мой самы галоўны ў жыцці чалавек”, выкананых у рознай мастацкай тэхніцы.
Юным артыстам удалося стварыць атмасферу добразычлівасці і добрага настрою. Мамы з захапленнем назіралі за выступленнямі сваіх дзяцей і ад душы радаваліся і дзяліліся сваімі эмоцыямі, пакідаючы словы падзякі на дошцы пажаданняў.
Аляксандра КАЗАНЦАВА,
музычны кіраўнік
ясляў-сада № 142 Гомеля
Фота Алены НОЖЫНСКАЙ