Ад абмеркаванняў да рэалізацыі ініцыятыў

- 9:50ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Падрыхтоўку і правядзенне ў Бакштаўскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе кастрычніцкага пасяджэння Школы Актыўнага Грамадзяніна ініцыявалі навучэнцы 10-га класа на чале з класным кіраўніком.

Чарговае пасяджэнне ШАГа прысвячалася Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, яе гісторыі, дзейнасці, асноўным дасягненням, а таксама ініцыятывамнашай краіны ў складзе ААН.

У мэтах візуалізацыі інфармацыі ініцыятыўная група навучэнцаў загадзя падрыхтавала мультымедыйную прэзентацыю “ААН – 75 гадоў”.

Навучэнцы 8–11 класаў падрабязна даведаліся пра місіі міжнароднай арганізацыі, разважалі праразвіццё дружалюбных адносін паміж краінамі, супрацоўніцтва ў вырашэнні міжнародных праблем, забеспячэнне павагі правоў чалавека, падтрыманне справядлівых дзеянняў нацый у адносінах адно да аднаго. Школьнікі таксама абмеркаваліролю і ініцыятывы Беларусі ў ААН як актыўнага члена гэтай міжнароднай арганізацыі.

У заключэнні пасяджэння хлопцы і дзяўчаты абмеркавалі магчымасць унесці свой уклад у агульную справу праз удзел у рэспубліканскай экалагічнай акцыі “Хто, калі не мы”. Ініцыятыўная група прапанавала распрацавацьпамяткі па асобным зборы адходаў у дамах для насельніцтва вёскі, правесці тлумачальную работу з бацькамі і суседзямі пра неабходнасць паасобнага збору смецця.Таксама было прынята рашэнне распрацаваць план дзеянняў па мінімізацыі аб’ёмаў утварэння адходаў ва ўстанове адукацыі. Рэалізацыя такой ініцыятывы – гэта рэальны крок школьнікаў у вырашэнні адной з глабальных праблем чалавецтва.

Валянціна ГРАЖЫНСКАЯ,
класны кіраўнік 10-га класа
Бакштаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий