Дзіўныя рэчы з другаснай сыравіны

- 14:37ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Даць другое жыццё другаснай сыравіне вырашылі ў яслях-садзе г.п. Мір Карэліцкага раёна. Аказалася, што непатрэбныя рэчы, ад якіх мы імкнемся пазбавіцца, нясуць у сабе мноства магчымасцей для творчасці. Да таго ж, ствараючы арыгінальныя вырабы, дзеці вучацца быць беражлівымі да навакольнага асяроддзя.

Праблема забруджвання навакольнага асяроддзя ў цяперашні час абмяркоўваецца вельмі шырока і на розных узроўнях. Патрэба ў рацыянальным выкарыстанні і падзеле адходаў становіцца з кожным днём усё больш яўнай і актуальнай.

Штодня людзі выкідваюць разнастайныя ўпакоўкі ад прадуктаў, пластыкавыя бутэлькі, пакеты і інш. І, напэўна, не задумваюцца пра тое, што ўсё гэтае смецце можа стаць матэрыялам для стварэння вельмі цікавых і патрэбных ва ўжытку вырабаў.

   

Выхаванцы старэйшай групы нашага ясляў-сада ў рамках рэалізацыі праекта “Насякомыя” (кірунак “Біяразнастайнасць” адукацыйнага праекту “Зялёныя школы”), вывучалі разнастайнасць і асаблівасці жыцця насякомых, якіх можна сустрэць на тэрыторыі дзіцячага садка. А завяршальным этапам праекта было стварэнне калекцыі насякомых. Галоўная ўмова–стварыць яе так, каб ні адна жывая казурка не папакутавала. Тут на дапамогу прыйшлі фантазія і крэатыў бацькоў і матэрыялы з другаснай сыравіны. З пластыка, кардона, тканіны, металічных адходаў агульнымі намаганнямі бацькоў і дзяцей былі зробленыя дзіўныя прадстаўнікі свету насякомых. Калекцыя атрымалася выдатная.

А выхаванцы сярэдняй санаторнай групы ў рамках рэалізацыі праекта “Другое жыццё рэчаў” (кірунак “Абыходжанне з адходамі” адукацыйнага праекту “Зялёныя школы”) вырашылі стварыць лінію адзення з другаснай сыравіны. Бацькі ахвотна падтрымалі ініцыятыву дзяцей і выхавальніка Святланы Уладзіміраўны Круглік.

Па многіх сукенках і касцюмах адразу і не скажаш, што гэта ўпакоўка, старыя газеты, цырата і пакеты для смецця. Эфектныя касцюмы дзеці дэманстравалі падчас дэфіле. Аўтары рабілі гэта творча, ярка, з гумарам.

Карысць ад мерапрыемстваў атрымалася вялікая: створаны выдатныя калекцыі, другасная сыравіна атрымала другое жыццё, а бацькі разам з дзецьмі з карысцю правялі час у сумеснай творчасці. Разам з тым, хлопчыкі і дзяўчынкі вучыліся захоўваць чысціню навакольнага асяроддзя, клапаціцца пра прыроду.

Святлана ПЕТРЫМАН,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ясляў-сада г.п. Мір Карэліцкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий