У гомельскай сярэдняй школе № 3 імя Д.Н.Пенязькова ў межах работы навуковага таварыства навучэнцаў “Трыўмф” стартавала серыя гульняў Брэйн-рынг “Shake your brain”. Знакам навуковага таварыства і інтэлектуальнай гульні з’яўляецца сава.
Гэта мерапрыемства мае добрыя традыцыі ва ўстанове адукацыі. Мэта гульні – выяўленне найбольш адораных навучэнцаў, раскрыццё іх творчых здольнасцей, пашырэнне далягляду, распаўсюджванне інтэлектуальных формаў вольнага часу сярод навучэнцаў, наладжванне міжпрадметных сувязей, фарміраванне навыкаў работы ў камандзе і згуртаванасці.
Прадметныя гульні будуць праходзіць па суботах на працягу навучальнага года па вызначаным прадмеце ці сумежных прадметах. У канцы года каманда-пераможца атрымае прыз.
Усяго ў інтэлектуальнай гульні бяруць удзел сем каманд. Падчас адкрыцця гульняў кожная каманда прадставіла свае назву, эмблему, дэвіз і візітоўку. Мерапрыемства завяршылася выкананнем гімна навуковага таварыства.
Вольга ЯРАШ,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
сярэдняй школы № 3 Гомеля