- БРЭСТЧЫНА, Рэгiёны

Пра пажарную бяспеку – весела і цікава

 

Вельмі цікава ў яслях-садзе № 4 Ганцавіч прайшло спартыўнае свята “Юныя ратавальнікі-пажарныя”, падчас якога выхаванцы замацоўвалі веды пра правілы пажарнай бяспекі і паводзін пры пажары.

Мерапрыемству папярэднічала рытмічная гімнастыка. Далей дзеці адгадвалі загадкі, прысвечаныя правілам пажарнай бяспекі.

   

Каманды “Ратавальнікі”, “Пажарныя” і “Меддапамога” удзельнічалі ў эстафетах “Расчыстка тэрыторыі”, “Пажарныя зборы” і “Патушы агонь”, арганізаваных кіраўніком фізічнага выхавання Л.А.Цішчанка. Усе дзеці паказалі спрытнасць і кемлівасць.

Паміж эстафетамі кіраўнік фізічнага выхавання Я.С.Бобка правяла рухавыя гульні “Вада і іскрынкі” і “Не гуляй з агнём”.

Завяршылася свята гульнёй на ўвагу “Тупаем – хлопаем”.

На працягу ўсіх мерапрыемстваў выхаванцы былі вясёлымі і актыўнымі, з вялікай радасцю і задавальненнем удзельнічалі ў эстафетах і гульнях. А самае галоўнае – атрымалі зарад бадзёрасці і замацавалі веды пра правілы пажарнай бяспекі.

За стараннасць і імкненне да перамогі ўдзельнікі свята атрымалі сімвалічныя медалі “Юны ратавальнік”.

Людміла ЦІШЧАНКА,
кіраўнік фізічнага выхавання
ясляў-сада № 4 Ганцавіч

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий