Вясёлы спорт з Карлсанам

- 16:22ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У Дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці Свіслачы прайшоў дзень здароўя.

У зале вясёлая музыка, дзеці чытаюць вершы пра спорт, здароўе і фізкультуру, і раптам… Чуецца гук матору. У залу ўлятае Карлсан. Ён прастуджаны, ахрып, “у яго, напэўна, грып”.

 – Як ты думаеш лячыцца? – пытаюцца ў яго ўдзельнікі мерапрыемства.

– У мяне ёсць смачнае варэнне, – упэўнена адказвае Карлсан.

– Каб здароўе захаваць, трэба спортам займацца, трэба правільна харчавацца! – падказваюць мультыплікацыйнаму герою хлопчыкі і дзяўчынкі і чытаюць вершы пр харчаванне, зарадку, загартоўванне, гігіену. 

Пачаць сваё аздараўленне Карлсану прапанавалі з масажу “Нехварэйка”. Затым пад вясёлую музыку выхаванцы паказалі, якую зарадку яны робяць кожную раніцу. А пасля спрытныя, дружныя і вясёлыя дашкаляты гулялі ў гульні “Перадай мяч”, “Пралезь у абруч” і “Моўная дуэль”. У апошняй дзеці ўспомнілі віды спорту, якія яны ведаюць.

   

Ну а далей і самога Карлсана прыцягнулі да ўдзелу –прапанавалi пагуляць разам у баскетбол, паспрабаваць сябе ў ролi футбаліста ў гульнi “Спрытныя футбалісты”, калі мяч вядуць нагамі паміж конусамі да арыенціра, затым пасам перадаюць наступнаму гульцу. Складана прыйшлося Карлсану ў гульнi “Стукні па мячы”, дзе яму неабходна было з завязанымi вачыма забіць мяч у вароты. А на развітанне Карлсан паспаборнiчаў з дзецьмi на фітболах, на якіх дашкаляты займаюцца, каб умацаваць паставу i мускулатуру.

У падзяку за добрыя парады па ўмацаваннi здароўя выхаванцы атрымалi ад Карлсана вiтамiнныя пачастункi.

Аксана ЛАМАШКЕВІЧ,
кіраўнік фізічнага выхавання
Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці Свіслачы

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий