Асеннія канікулы ў “ДабраГрадзе”

- 20:00ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Лагер з дзённым знаходжаннем “ДабраГрад” працуе пры Валеўскім дзіцячым садзе – с ярэдняй школе і закліканы стварыць аптымальныя ўмовы для паўнацэннага адпачынку дзяцей.

Выхаванцы лагера штодзённа ўключаюцца ў інтэрактыўную сумесную дзейнасць. Дарослымі створаны ўмовы для самарэалізацыі і самаразвіцця дзяцей з улікам іх інтарэсаў, творчых здольнасцей, а таксама эпідэміялагічнай сітуацыі.

Дабро нараджаецца ў сэрцы – упэўнены мы і нашы выхаванцы. І ўжо не раз пераканаліся, як прыемна дарыць дабро свайго сэрца іншым. Жыхары нашага “ДабраГрада” з вялікай стараннасцю і любоўю сваімі рукамі зрабілі вясёлыя сувеніры-сонейкі і ў ходзе экскурсіі “Мой родны аграгарадок” дарылі іх сваім аднавяскоўцам і проста сустрэчным людзям, атрымліваючы ў адказ шмат добрых слоў, падзяк, усмешак.

Кожны наступны дзень з’яўляецца лагічным працягам ланцужка добрых спраў. Гэта і дзіцячы хэнд-мэйд “Рукам работа – сэрцу радасць”, калі ў дзіцячых руках звычайныя асеннія лісточкі ператвараюцца ў прыгожыя ружы, каб падарыць іх сваім матулям. Гэта і фота-паляванне, вынікам якога стала прэзентацыя-калаж “Што нам восень падарыла?”. Жыхары цудоўнага “ДабраГрада” стварылі нам вясёлку з непаўторных усмешак, атрымаўшы перамогу за самую загадкавую, самую яркую і самую прамяністую ўсмешку. А колькі творчасці і фантазіі праявілі дзеці ў майстэрні добрых спраў ”У гасцях у восені”! Думаю, спадарыня Восень была задаволена, атрымаўшы ў падарунак свой асабісты партрэт з асенняй лістоты з яркай пазалотай. Эстафета добрых спраў у нашым лагеры працягваецца.

Ірына РАЧКО,
намеснік дырэктара аздараўленчага лагера
пры Валеўскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий