Наперад, марафонцы!

- 20:29МОГИЛЕВЩИНА, Регионы

 

Цэнтрам турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі “ВетразіМагілёва сумесна з сацыяльна-культурным грамадскім аб’яднаннем Спадчынабыў дадзены старт чарговаму інтэлектуальна-пазнавальнаму марафону Мы разам!.

Мерапрыемства прайшло ў сценах Беларуска-Расійскага ўніверсітэта. У адкрыцці марафону прынялі ўдзел пераможцы мінулага сезона, ганаровыя госці, члены клуба “Спадчына” і арганізатары.

Адкрылі мерапрыемства ўручэннем прызоў і дыпломаў лепшым камандам па выніках марафону мінулага года, а таксама пераможцам апошняга яго этапу – конкурсу буктрэйлераў “I памяць кніга ажывіць”.

Дзецi з поўнай аддачай працавалі на працягу ўсяго навучальнага года, заслужана занялі прызавыя месцы і прынеслі сваім установам адукацыі дыпломы міжнароднага ўзроўню. Пераможцамі інтэлектуальна-пазнавальнага марафону “Мы разам!” у 2019/2020 навучальным годзе сталі прадстаўнікі сярэдніх школ № 19, 21, 1, 25 Магілёва.

Дыпломы і прызы пераможцам уручылі ганаровыя госці мерапрыемства: прарэктар па вучэбнай рабоце Беларуска-Расійскага ўніверсітэта Н.У.Валогіна, кансультант Прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь А.В.Пугачоў і дырэктар Цэнтра турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі “Ветразі” Магілёва М.В.Камароў.

Ну што ж, старт марафону “Мы разам!” сезону 2020–2021 года дадзены. Застаецца пажадаць яго ўдзельнікам поспехаў і перамогі. 10 лістапада каманды ўжо атрымаюць сваё першае заданне. Так што наперад, марафонцы, наперад!

Дзіна ХРЫТАНЕНКА,
метадыст Цэнтра турызму і краязнаўства
дзяцей і моладзі “Ветразі” Магілёва

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий