- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

На ўрок фізкультуры – у басейн

 

Замест спартыўнай залы – басейн і чыстая вада. Замест звыклай спартыўнай формы – купальныя касцюмы. Такія ўрокі фізічнай культуры і здароўя цяпер праходзяць для навучэнцаў сярэдняй школы № 3 Смаргоні. Падчас вучэбных заняткаў дзеці, пачынаючы з першага класа, наведваюць абноўлены фізкультурна-аздараўленчы комплекс “Юнацтва”.

Дзецям падабаецца плаваць. Мы бачым іх усмешкі, добрае самаадчуванне і настрой. Усе вучні прайшлі неабходны інструктаж і медыцынскі агляд. На першых занятках элементы тэхнікі плавання развучваліся на сушы. У далейшым яны спалучаюцца з практыкаваннямі, якія выконваюцца на вадзе.

Заняткі праходзяць у буднія дні ў дзённы час у рамках навучальнага раскладу. Дзеці вучацца плаваць, загартоўваюцца, пры гэтым атрымліваюць адзнакі. Для малодшых школьнікаў настаўнікі фізічнай культуры і здароўя падбіраюць розныя гульні і практыкаванні на развіццё каардынацыі рухаў, трываласці, спрыту. Заняткі ў басейне заўсёды праходзяць эмацыянальна, а шчаслівыя вочы навучэнцаў– лепшая ўзнагарода для настаўніка. Плаванне не толькі карыснае для здароўя, умацоўвае і загартоўвае арганізм, але і дастаўляе нямала задавальнення, радасці.

Менавіта таму настаўнікі і навучэнцы нашай школы карыстаюцца выдатнай магчымасцю наведаць фізкультурна-аздараўленчы комплекс “Юнацтва”, адкрыцця якога мы так доўга чакалі, і правесці ўрокі фізічнай культуры і здароўя ў басейне, каб зрабіць іх цікавымі, займальнымі і карыснымі для здароўя.

Святлана ЛАБКОВА,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
сярэдняй школы № 3 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий