Вельмі цікава ў сярэдняй школы № 2 Камянца прайшоў тыдзень акцябрат. Ён адбыўся ў другі раз і стаў ужо традыцыйным.
Пачаўся тыдзень са святочнага мерапрыемства “Падарожжа па промнях акцябрацкай зорачкі”, падчас якога другакласнікі здзейснілі вандроўку па станцыях “Патрыятычная”, “Казачная”, “Танцавальная”, “Экалагічная” і “Працоўная”. На кожнай з іх малодшых школьнікаў сустракалі піянеры-важатыя.
Пераходзячы ад станцыі да станцыі, хлопчыкі і дзяўчынкі паказвалі веды і кемлівасць, удзельнічалі ў флэшмобах, спявалі. Напрыканцы вандроўкі вучні прынеслі клятву, запэўніўшы ў гатоўнасці стаць патрыётамі Беларусі. Пасля гэтага піянеры-важатыя ўручылі ім акцябрацкія зорачкі – 59 акцябрат папоўнілі нашу піянерскую дружыну імя А.М.Кіжаватава.
У «Дзень працы і творчасці» вучні правялі аперацыі “Самы чысты клас” і “Самы акуратны партфель”.
У «Дзень маёй рэспублікі» другакласнікі ажыццявілі завочнае падарожжа па Беларусі, чацвёртакласнікі прынялі ўдзел у гульні “Мая Беларусь” і наведалі школьны музей баявой славы “Памяць не маўчыць”. Асаблівая ўвага ўдзялялася абаронцу Брэсцкай крэпасці А.М.Кіжаватаву, чыё імя носіць піянерская дружына, а таксама абарончым баям на тэрыторыі Камянеччыны і яе вызваленню ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У «Дзень бяспекі» для другакласнікаў былі арганізаваныя заняткі “Падарожжа па горадзе “Бяспечныя дарогі” і відэаўрок “Азбука бяспекі”.Чацвёртакласнікі сустрэліся з кіраўніцтвам Камянецкага ДАІ і райкама БРСМ, якія нагадалі ім пра неабходнасць выканання правіл дарожнага руху і ўручылі флікеры.
У «Дзень дружбы» трэцякласнікі прынялі ўдзел у гульнявой праграме “Давайце жыць дружна”, а другакласнікі наведалі піянерскі пакой.
«Дзень вынікаў і здзяйсненняў» завяршыўся гульнявой праграмай “Мы гуляючы правяраем, што ўмеем і што ведаем”.
Гэта выдатная магчымасць паказаць сябе актыўнымі, надзейнымі, разумнымі і дружнымі.
Рыта ПАДЛЕСКАЯ,
педагог-арганізатар
сярэдняй школы № 2 Камянца